• На галоўную
  • Русский
  • English
  • Кыргызча
  • Қазақша
  • Azərbaycan
  • Ўзбекча
  • Uzbekcha
  • Белару́сский
  • Deutsch
  • Latviešu valoda
  • 中文
  • العربية

GMC

Легалізацыя

Што такое апастыляванне?

Апастыляванне дакумента – гэта спрошчаная легалізацыя (выкананне шэрагу пэўных фармальных працэдур дзеля надання дакументу юрыдычный сілы на тэрыторыі іншай краіны). Канчатковай мэтай  працэдуры апастылявання дакументу, выданага на тэрыторыі адной краіны, з’яўляецца магчымасць яго прадстаўлення ў афіцыйныя органы іншай краіны.

Апастыляванне дакументу патрабуецца практычна заўсёды, калі яго неабходна прадставіць у афіцыйныя органы іншай краіны. Гэта значыць, што дакумент, выданы, напрыклад, у Казахстане, мае юрыдычную сілу толькі на тэрыторыі Казахстана, дзе яго можна паўнапраўна скарыстоўваць, але дзеля яго прадстаўлення ў афіцыйныя органы іншай краіны патрабуецца апастыляванне (напрыклад, для прадстаўлення дакументу ў афіцыйныя органы Турцыі).

Выключеннем з гэтага правіла з’яўляюцца некаторыя тыпы дакументаў, якія не падлягаюць легалізацыі.

Віды і асаблівасці легалізацыі дакументаў

Існуе два асноўных віда легалізацыі дакументаў - прастаўленне штампу "Апастыль" і консульская легалізацыя. Выбар віду легалізацыі ў кожным канкрэтным выпадку залежыць ад краіны прызначэння дакументу, г.з. краіны, у афіцыйныя органы якой ён будзе  пазней прадстаўлены.

Прастаўленне штампу "Апастыль" (часам такую працэдуру таксама называюць “спрошчаная легалізацыя” або “апастыляванне”) скарыстоўваецца для дасылкі дакументу ў краіны, далучаныя да Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 года, якая адмяняе патрабаванне консульскай легалізацыі і ўводзіць працэдуру спрошчанай легалізацыі - прастаўленне штампу “Апастыль”. У дадзены момант Казахстан з’яўляецца краінай–удзельніцай Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 года. Таму на тэрыторыі Казахстана выкарыстоўваецца апастыляванне дакументаў.

Спрошчанай такая працэдура называецца менавіта таму, што, з аднаго боку, апастыляванне ажыццяўляецца дастаткова хутка і толькі адным упаўнаважаным органам, а таксама патрабуе ад заказчыка значна меншага марнавання часу і сродкаў, а с другога боку, дакумент набывае юрыдычную сілу на тэрыторыі ўсіх краін, далучаных да Гаагскай канвенцыі.

Калі ж краіна, для якой вы рыхтуеце дакумент, не з’яўляецца ўдзельніцай Гаагскай канвенцыі, патрэбна консульская легалізацыя. Гэта больш складаная працэдура, якая ўключае ў сябе засведчанне дакументу дзяржаўным натарыусам, у Міністэрстве юстіцыі і МЗС. Пры гэтым дакумент будзе мець юрыдычную сілу на тэрыторыі толькі той краіны, для якой дакумент легалізуецца.

У якіх выпадках легалізацыя не патрабуецца?

Апастыляванне дакумента не патрабуецца толькі ў трох выпадках:

  • калі ўстанова, у якую вы прадстаўляеце дакумент, не патрабуе яго апастылявання; высвятляйце патрабаванні наперад;
  • калі паміж Казахстанам і краінай, на тэрыторыі якой вы плануеце выкарыстоўваць дакумент, заключаны двухбаковы дагавор, які адмяняе патрабаванне легалізацыі;
  • калі легалізацыя дакументу немагчыма з прычыны яго выгляду/тыпу/характару.

Ва ўсіх астатніх выпадках легалізацыя дакументу для яго дасылкі за мяжу з’яўляецца абавязковай.