• На галоўную
  • Русский
  • English
  • Кыргызча
  • Қазақша
  • Azərbaycan
  • Ўзбекча
  • Uzbekcha
  • Deutsch
  • Белару́сский
  • Latviešu valoda
  • 中文
  • العربية

GMC

Тэрміновы пераклад

Тэрміновы пераклад – гэта не толькі эканомія вашага часу, але і сродкаў на суправаджальная працэдуры, таму што найбольш частым з’яўляецца тэрміновы пераклад дакументаў для выезду за мяжу ці афармлення кантрактаў. Такім чынам, маючы на руках гатовы тэрміновы пераклад, вы можаце вырашыць свае праблемы хутчэй, не губляючы пры гэтым прыбытку за прастой.

Тэрміновы перакладгэта пераклад, у час выканання якого патрэбна прытрымлівацца мінімальных тэрмінаў, захоўваючы якасць перакладу.

ЭКСПРЭС-ПЕРАКЛАД ЗА 30 ХВІЛІН

ПЕРАКЛАД ЗА 1 ГАДЗІНУ

ПЕРАКЛАД ДЗЕНЬ У ДЗЕНЬ

ЭКСПРЭС-ПЕРАКЛАД – пераклад за 30 хвілін - гэта від перакладу, як правіла, ужываецца ў час працы з невялікімі дакументамі агульнай тэматыкі ці “шаблоннымі” дакументамі, напрыклад, калі перакладаецца згода бацькоў на выезд непаўнагадовага дзіцяці за мяжу,  у час перакладу пашпарту, розных пасведчанняў і г.д. Пасля паступлення замовы дакумент перадаецца перакладчыку для перакладу на пэўную мову. Пасля заканчэння перакладу да працы над перакладзеным тэкстам прыступае рэдактар-карэктар.

ПЕРАКЛАД ЗА 1 ГАДЗІНУ – гэты від перакладу ўжываецца ў час працы з больш аб’ёмнымі дакументамі, такімі як рэзюмэ, зварот, прэзентацыя, лісты, навуковыя артыкулы, прэтэнзіі, судовыя выпіскі, тэставыя дакументы, кантракты, статуты.

ПЕРАКЛАД ДЗЕНЬ У ДЗЕНЬ – гэты від перакладу больш складаны,і, як правіла, ужываецца ў час працы са шматстаронкавымі і вузкаспецыяльнымі дакументамі, асабліва з тэкстамі тэхнічнай і медыцынскай тэматыкі. У гэтым выпадку выкананне замовы ажыццяўляецца ў комплексным сінхронным фармаце, калі ўдзел у рабоце бяруць адначасова ўсе вытворчыя адзінкі: перакладчык, рэдактар-карэктар, вярстальнік, каардынатар і г.д. Такі падыход не толькі мінімізуе страты ў якасці, але і паскарае завяршэнне і здачу замовы кліенту.

Ужо даўно прыйшоў той час, калі кожная секунда на вагу золата, але зусім нярэдка здараецца так, што не хапае часу ўсе паспець. Тут на дапамогу прыходзяць сучасныя тэхналогіі, але ўсёж-такі …. чалавечы розум замяніць немагчыма. Так, напрыклад, калі сутнасць праблемы ў тым, што вам тэрмінова неабходна перакласці тэкст ці дакумент з/на замежную мову, вам проста не абыйсціся без дапамогі кваліфікаваных перакладчыкаў, якія змогуць за кароткі час перакласці максімальна магчымую колькасць тэкста.

Высокая якасць тэрміновага перакладу

Шматгадовы вопыт, а таксама кадравы склад Цэнтра моўных перакладаў «GMC Translation Service», дазваляе нам выканаць тэрміновы пераклад без страт у якасці. Схема выканання тэрміновага перакладу, які выкарыстоўваецца ў нашым Цэнтры, дазваляе заказчыку атрымаць пераклад, выкананы на высокім прафесійным узроўні. Для забеспячэння аператыўнасці да працы з пэўным тэкстам далучаюцца адначасова некалькі высокакваліфікаваных супрацоўнікаў: перакладчык, рэдактар-карэктар. Безумоўна, толькі такі комплексны падыход дазваляе выканаць складаны шматстаронкавы пераклад якасна і ў кароткі тэрмін. Не гледзячы на тэрмін, пераклад дакументу выконваюць перакладчыкі, якія спецыалізуюцца па тэматыцы пэўнага тэксту. Усе пераклады, тым больш тэрміновыя, праходзяць пільную рэдактарскую праўку.

Мы гарантуем, што дакументы, якія перакладаюцца тэрмінова, праходзяць тыя ж этапы рэдактавання і праверкі, якія выкарыстоўваюцца і ў час працы з доўгатэрміновымі замовамі. Гэта дазваляе нашым супрацоўнікам дамагацца высокай якасці тэрміновага перакладу.

Пры замове паслугі “ТЭРМІНОВЫ ПЕРАКЛАД” якасць перакладу заўсёды будзе заставацца на нязменна высокім узроўні, незалежна ад тэрмінаў і аб’ёмаў тэксту. Таксама Цэнтр моўных перакладаў «GMC Translation Service» выконвае ў САМЫЯ КАРОТКІЯ ТЭРМІНЫ:

- Натарыяльнае засведчанне дакументаў;

-Легалізацыю дакументаў;

-Апастыляванне дакументаў.