• На галоўную
  • Русский
  • English
  • Кыргызча
  • Қазақша
  • Azərbaycan
  • Ўзбекча
  • Uzbekcha
  • Белару́сский
  • Deutsch
  • Latviešu valoda
  • 中文
  • العربية

GMC

Засведчанне

Натарыяльныя паслугі вельмі запатрабаваны на сённяшні час. Уся справа ў тым, што часам дакумент мае права на існаванне толькі тады, калі яго статус зацвержаны натарыусам.

Натарыяльныя дзеянні (засведчанне дакументаў) дазваляюць пацвердзіць сапраўднасць тэкставай інфармацыі і паказаць усім, што дакумент юрыдычна значны. Але яшчэ больш важным з’яўляецца натарыяльнае засведчанне перакладу тэксту, паколькі сам па сабе пераклад нічога не азначае. Ён не гаворыць аб якасці тэксту, не мае юрыдычнага статусу і тым больш не сапраўдны за мяжой.

Натарыяльнае засведчанне перакладу (натарыяльнае засведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка) – гэта засведчанне дакументаў дзеля далейшага прадстаўлення дакументаў у афіцыйныя органы.

Натрыяльнае засведчанне перакладу з’яўляецца незаменнай паслугай для тых, хто мае кантакты з замежнымі краінамі, будзе гэта выезд за мяжу, ці абмен з замежнымі партнёрамі бізнес-інфармацыяй і г.д. Калі натрыяльнае засведчанне ажыццяўляецца дзеля дакументу, які неабходна прадставіць у дзяржаўныя органы іншай краіны, Цэнтр моўных перакладаў «GMC Translation Service» прапануе паслугі па легалізацыі ці апастыляванні (Казахстан, Расія) дакументаў.

На сённяшні дзень Цэнтр моўных перакладаў «GMC Translation Service» можа аказваць паслугу па натарыяльным засведчанні наступных відаў дакументаў прыватным ці дзяржаўным натарыусам:

* рэгістрацыйныя і ўстаноўчыя дакументы, фінансавыя дакументы і кантрактная дакументацыя, сертыфікаты і карпаратыўныя дакументы іншага віду;

* дакументы асабовага характару (напрыклад, пасведчанні аб нараджэнні, даведкі, пашпарты, дыпломы і г.д.);

* таксама наш Цэнтр можа ажыццяўляць паслугі па натарыяльным засведчанні іншых дакументаў, якія патрабуюць надання ім афіцыйнага статусу.

Калі вы замаўляеце натарыяльна засведчаны пераклад, то працаваць над самім перакладам будзе толькі перакладчык, які мае вопыт і адукацыю ў патрэбнай тэматычнай галіне. Натарыяльнае засведчанне выканае высокакваліфікаваны натарыус, упэўнены ў якасці вакананага перакладу.

Але патрэбна заўважыць, што засведчваецца далёка не кожны зроблены пераклад. Натрыяльнае засведчанне перакладу магчыма толькі тады, калі перакладзены дакумент адпавядае патрабаванням і палажэнням заканадаўства.

У шэрагу выпадкаў, калі натарыяльнае засведчанне не патрабуецца, але, тым не менш, ёсць неабходнасць у засведчанні сапраўднасці выкананага перакладу, мы згодны прадставіць Вам паслугу па засведчанні перакладу афіцыйнай пячаткай нашага Цэнтру.

Менавіта так працуе Цэнтр моўных перакладаў «GMC Translation Service»!