Структура
Асноўны прынцып Цэнтра моўных перакладаў «GMC Translation Service» - забеспячэнне высокай якасці перакладу – дасягаецца дзякуючы сінтэзу вопыта кіравання, перакладу і рэдактавання. Мы разумеем, наколькі важнай з’яўляецца роля персаналу ў дадзенай галіне. Таму супрацоўнікамі Цэнтру моўных перакладаў «GMC Translation Service» з’яўляюцца толькі высокакваліфікаваныя спецыялісты. Шматузроўневая сістэма адбору дазваляе нам пераканацца ў тым, што чалавек, які працуе ў нас, з’яўляецца Прафесіяналам з вялікай літары.
Звярнуўшыся да нас, Вы будзеце адчуваць сябе ўпэўнена: нашы мэнеджэры гатовы ў дэталях абмеркаваць будучы пераклад, будзь то буйны праект ці пераклад некалькіх старонак. Высокі прафесіяналізм нашых супрацоўнікаў дазваляе выканаць пераклад тэкстаў рознай тэматыкі і аб’ёму. Нашы перакладчыкі, якія з’яўляюцца вузкімі спецыялістамі, зробяць пераклад дакументаў, трымаючыся тэрміналогіі і стылістыкі ў дадзенай галіне. Нашы рэдактары вычытаюць тэкст. І ў выніку Вы атрымаеце поўнасцю гатовы пераклад.
У кампаніі існуе палітыка якасці перакладу, якая дазваляе атрымаць высокія вынікі, і дзякуючы ёй мы працягваем удасканальвацца. Асаблівая арганізацыйная структура кампаніі дазваляе на кожным этапе выканання Вашай замовы далучыць самага кампетэнтнага супрацоўніка.
- Так, на этапе першапачатковых зносін у аддзеле па рабоце з кліентамі з Вамі працуе мэнеджэр. За кожным кліентам замацоўваецца свой мэнеджэр, які володае ўсімі тонкасцямі: прыарытэтныя напрамкі перакладу для Вашай замовы (г.з. пераклад тэкстаў якой тэматыкі патрэбны ў першую чаргу – тэхнічны, медыцынскі, юрыдычны і г.д.), ці патрэбны пераклад асабістых дакументаў, ці патрабуюцца паслугі вусных перакладчыкаў, кур’ера – і многае-многае іншае, менавіта тое, што патрэбна Вам.
- Далей Ваш заказ перадаецца ў кардынацыйны аддзел. Каардынатары Цэнтру маюць вышэйшую лінгвістычную адукацыю, што дазваляе ім граматна абраць найлепшага выканаўцу замовы. Увесь працэс перакладу ажыццяўляецца пад кантролем каардынатара – пры неабходнасці ён дапамагае перакладчыку вырашыць усе пытанні, якія узніклі ў працэсе перакладу, і, што найбольш важна для кліента, сочыць за тэрмінам выканання.
- Сам працэс перакладу тэкстаў ажыццяўляецца ў аддзеле перакладаў прафессіяналам, які спецыялізуецца на дадзенай тэматыцы. Большасць перакладчыкаў, якія супрацоўнічаюць з Цэнтрам моўных перакладаў «GMC Translation Service», акрамя асноўнай лінгвістычнай адукацыі, маюць дадатковую адукацыю ці маюць шырокі вопыт у той галіне, у якой яны перакладаюць. Такім чынам, мы можам забяспечыць пераклад любой тэматыкі на высокім узроўні: юрыдычны, тэхнічны, літаратурны пераклад.
- Далей тэкст апрацоўваецца ў аддзеле набору і карэкцыі тэксту. Этап карэктарскай праўкі вельмі важны. Паколькі часта выконваюцца замовы вялікага аб’ёму і ў кароткі тэрмін, менавіта “свежы погляд” дазваляе пераправерыць работу нават самага вопытнага перакладчыка. Пасля гэтага матэрыял апрацоўваецца рэдактарамі.
- У аддзеле засведчання і юрыдычнай дапамогі Вы можаце атрымаць прававую кансультацыю па ўсіх пытаннях, якія цікавяць Вас па засведчанні дакументаў.
- Дзякуючы дызайн-аддзелу па Вашым жаданні перакладзены матэрыял можа быць прадстаўлены не толькі у электронным выглядзе, але і ў адпаведнасці з арыгіналам – аформлены “адзін у адзін”, у такім самым фармаце, на паперы такой самай якасці і колеру. Вы можаце атрымаць сваю замову – брашуры, кнігі, часопісы, буклеты і многае іншае – на абранай Вамі замежнай мове.
- Дзеля Вашай зручнасці супрацоўнікі аддзелу кур’ерскай сувязі даставяць Вашу замову у любы пункт горада, зберагаючы ваш час.