Нашы перавагі
Эфектыўная дзейнасць не магчыма без эфектыўных камунікацый. У сучасным глабальным свеце ў любы момант можа ўзнікнуць патрэба ў зносінах з прадстаўнікамі іншага народу і культуры, у перакладзе важных дакументаў і іншых паслугах, звязаных з замежнымі мовамі. Цэнтр моўных перакладаў «GMC Translation Service» гатовы прыйсці Вам на дапамогу!
НАШЫ ПЕРАВАГІ
- Прафесіяналізм
- Аператыўнасць
- Канфідэнцыяльнасць
- Якасць працы
- Індывідуальны падыход
- Зручнасць
Прафесіяналізм
Да працы ў нашым агенцтве дапускаюцца толькі высокакласныя спецыялісты-лінгвісты з вопытам работы. Нашы перакладчыкі праходзяць строгі прафесійны адбор і прыступаюць да працы толькі даказаўшы на практыцы сваю прафесійную годнасць. Высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў, вельмі шырокі спектр паслуг, аператыўнасць выканання заказу, выдатнае тэхнічнае абсталяванне, размяшчэнне офісаў у цэнтры, і, абумоўуленая пералічаным, зручнасць сэрвісу – вось тое, што выгадна выдзяляе Цэнтр моўных перакладаў «GMC Translation Service» у сферы паслуг па выкананні моўных перакладаў як адну з самых высокапрафесійных кампаній.
Аператыўнасць
Мы заўсёды гатовы прыняць і выканаць самую тэрміновую замову. Цэнтр моўных перакладаў «GMC Translation Service» мае досыць рэсурсаў і добрыя тэхнічныя магчымасці для выканання тэрміновых перакладаў вялікага аб’ёму. Азнаёміўшыся з Вашай замовай, нашы мэнеджэры, каардынатары і перакладчыкі прыкладуць максімум намаганняў для яе выканання ў любы зручны для Вас тэрмін на самым высокім узроўні. Супрацоўнікі кампаніі заўсёды выконваюць працу дакладна ў тэрмін, дзякуючы добра арганізаванай, праверанай і сістэматызаванай каманднай працы персаналу, спецыфічнай апрацоўцы матэрыялу. Сістэма, якая апрацоўвае матэрыял у час перакладу, а таксама працэс перакладу добра адлажаны за 16 год працы кампаніі.
Канфідэнцыяльнасць
Мы гарантуем усім нашым кліентам поўную бяспеку і захоўванне сакрэтнасці – без іх згоды ніхто не зможа даведацца аб інфармацыі і змесце перакладзеных дакументаў, іх аўтарстве і крыніцы. На працягу 16 год нашы кліенты пераканаліся ў поўнай канфідэнцыяльнасці паслуг і захаванні зыходных дакументаў. Увесь матэрыял на перыяд знаходжання ў кампаніі курыруюць пэўныя супрацоўнікі. Для ўсіх матэрыялаў і дакументаў для перакладу прадугледжаны сейфы і замацаваны спецыяльныя супрацоўнікі, якія маюць доступ да дадзеных матэрыялаў і дакументаў. На любым этапе апрацоўкі ні адзін дакумент не праходзіць без унутраных суправаджальных рэгістрацыйных дакументаў. Гэта забяспечвае не толькі канфідэнцыяльнасць, але і захаванне ўсіх здадзеных на пераклад матэрыялаў.
Якасць працы
Галоўным крытэрыям адзнакі для нас заўсёды з’яўляецца задавальненне кліента выкананай замовай. Мы выконваем пераклады рознай тэматыкі: юрыдычныя пераклады, тэхнічныя пераклады, медыцынскія пераклады, літаратурныя пераклады, эканамічныя пераклады і г.д. Нашы перакладчыкі з’яўляюцца спецыялістамі высокага класу ў сваёй галіне, шмат з іх валодае некалькімі замежнымі мовамі, што дазваляе рэалізаваць шматмоўныя праэкты. Некаторыя пераклады выконваюцца носьбітамі мовы. Вы можаце быць упэўнены ў тым, што Ваша замова будзе выканана не толькі на высокім моўным узроўні, але і з улікам усіх асаблівасцей тэматыкі перакладу. Абмежаванняў па аб’ёму замовы, якую Вы можаце размясціць у нашым Цэнтры моўных перакладаў, не існуе.
Індывідуальны падыход
У час працы мы ўлічваем у першую чаргу Вашы рэальныя інтарэсы і інтарэсы Вашай дзейнасці. Мы робім нашу работу, зыходзячы з Вашых жаданняў і запытаў.
Зручнасць
Вы можаце заказаць пераклад, не выходзячы з дому ці офісу, праз форму онлайн замовы ці запрасіць нашага супрацоўніка да сябе ў офіс. Гатовы пераклад мы можам накіраваць Вам на электронную пошту. Аплата замовы можа ажыццяўляцца праз Visa, Master Card, банкаўскі перавод, праз сістэмы Яндэкс.грошы, WebMoney, PayPal.